Ужо сталі традыцыйнымі сустрэчы святара смілавіцкай царквы святога Георгія Перамаганосца іерэя Мікалая з навучэнцамі сярэдняй школы №1г.п.Смілавічы.
«Сіла жанчыны у міласэрнасці і клопаце» — так называлася мерапрыемства — дыялог, прысвечанае знамянальнай падзеі ў Беларусі — Году беларускай жанчыны.
Айцец Мікалай адзначыў ролю маці як у грамадскай, так і ў сямейна-бытавой сферах. Жанчына шырока карыстаецца прадстаўленымі ёй грамадствам ўмовамі і для ўзбагачэння сваёй асобы, і для напаўнення новым зместам сямейных зносін. Гэта не прымяншае значэння бацькоўскага аўтарытэту і яго ролі ў выхаванні дзяцей.
У сваёй гутарцы з вучнямі айцец Мікалай звярнуў увагу на ролю жанчыны ў захаванні духоўных каштоўнасцей і ўмацаванні сям’і.
У Смілавічах абмеркавалі сілу жаночай міласэрнасці
Оставить комментарий
Оставить комментарий

